Падзеі дня
Менск — літаратурны музэй Максіма Багдановіча і выдавецтва «Логвінаў» ладзяць вечарыну «Я кнігу маю...», прысьвечаныя кнігадрукаваньню. Пачатак а 18-ай.
Віцебск — прэзэнтацыя Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org (вул. 1-я Сененская 5) , пачатак 17.30.
Нью-Дэлі — візыт дзяржсакратара ЗША Джона Кэры ў Індыю
Жэнэва — чарговы раўнд перамоваў паміж Грузіяй і Расеяй
Гэты дзень у гісторыі
1840 — загадам расейскага цара Мікалая I на тэрыторыі Беларусі ўведзенае імпэрскае заканадаўства. Канчаткова спыненае дзеяньне Трэцяга статуту ВКЛ
1925 — У Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
1946 — Пачаў сваю дзейнасць Сусьветны банк
1950 — Пачалася Карэйская вайна
1953 — У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя.
1975 — Мазамбік атрымаў незалежнасьць ад Партугаліі
2003 — Ліцэй імя Якуба Коласа фармальна зьліквідаваны
У гэты дзень нарадзіліся
1852 — Антоніё Ґаўдзі-і-Карнэт, гішпанскі архітэктар. Свае найбольш вядомыя праекты ажыцьцявіў у Барсэлёне.
1903 — Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік
Фільм "1984" Паводле Оруэла
1905 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Быў галоўным рэдактарам першай энцыкляпэдыі ў 12-ці тамах.
1911 — Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва
1938 — Валянцін Лукашоў, беларускі геахімік, чалец-карэспандэнт, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар
У гэты дзень памерлі
1834 — Мікалай Ян Манугевіч, суфраган варшаўскі
1966 — Язэп Бельскі, савецкі партыйны і прафсаюзны дзяяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Менскай вобласьці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
1974 — Янка Раманоўскі, беларускі мастак, пляменьнік Янкі Купалы. З нараджэньня і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Менску і на дачы ў Ляўках. Гэта прычынілася да таго, што большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага была зьвязаная з адлюстраваньнем жыцьцёвага і творчага шляху Я. Купалы. З натуры маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясьціны ў Менску і Ляўках. Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто засвоіў новую па тым часе тэхніку — афорт
2009 — Майкал Джэксан, амэрыканскі сьпявак
2009 — Зінаіда Стагурская, беларуская раварыстка
Цытата на памяць
«У Эўропе камунізм паўстаў, каб зьнішчыць капіталізм, але ўжо празь некалькі гадоў вырадзіўся ў прыладу расейскай зьнешняй палітыкі».
Джордж Оруэл