Дзьмітры Кійко ўдакладніў, што па выніках праведзенай МПЗ сумесна з Фэдэральнай падатковай службай Расеі работы бакі выпрацавалі прававыя і арганізацыйныя асновы для выкарыстаньня электроннага дакумэнтаабароту ва ўзаемным гандлі, піша БелТА.
Міждзяржаўны электронны дакумэнтаабарот запусьцяць у прамысловую эксплюатацыю пасьля вырашэньня пытаньня аб прызнаньні беларускага электроннага лічбавага подпісу Расеяй.
Паводле ацэнак міністра падаткаў і збораў, запуск сыстэмы надасьць новы імпульс далейшаму разьвіцьцю электроннага дакумэнтаабароту ў краіне. Напрыклад, дасьць магчымасьць яго маштабаваць, а таксама ўстанавіць парадак і ўмовы ўдзелу аўтамабільных перавозчыкаў і экспэдытараў у працэсе стварэньня таварасуправаджальных дакумэнтаў пры перавозках грузаў як унутры краіны, так і за яе межамі.
Пагадненьне пра ўзаемнае прызнаньне электроннага дакумэнтаабароту паміж урадамі Беларусі і Расеі падпісалі ў красавіку 2024 году. Беларускі бок ратыфікаваў яго ў сярэдзіне верасьня, а расейскі — у канцы лістапада.
Пасьля лістапада 2024 году краіны зьбіраліся пачаць тэставаньне прымяненьне ўнівэрсальнага электроннага подпісу.
Форум