Адпаведнае рашэньне прынятае на паседжаньні Камітэту міністраў Рады Эўропы ў сераду, 14 траўня, пра што паведаміла прэс-служба міжнароднай арганізацыі.
Удзельнікам паседжаньня перадалі ліст прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай стварыць спэцтрыбунал. Генэральнаму сакратару Рады Эўропы Алену Бэрсэ даручылі ўзначаліць працэс стварэньня трыбуналу, гаворыцца ў паведамленьні Рады Эўропы.
4 лютага Бэрсэ заявіў, што спэцтрыбунал будзе заснаваны ў рамках Рады Эўропы на аснове двухбаковай дамовы, падпісанай з Украінай у Львове на пачатку траўня.
У пачатку лютага гэтага году краіны-ўдзельніцы кааліцыі па пакараньні за злачынства агрэсіі ўзгаднілі правілы, паводле якіх будзе працаваць будучы спэцыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі.
У асноўную групу па яго стварэньні ўваходзіць 41 дзяржава, Эўракамісія, Эўрапейская зьнешнепалітычная служба і Рада Эўропы.
Чакаецца, што пракурор трыбунала прыступіць да сваіх абавязкаў у канцы гэтага ці на пачатку наступнага году. Першыя справы, якія будзе разглядаць трыбунал, перадасьць пракурору Міжнародны цэнтар па перасьледзе злачынства агрэсіі супраць Украіны (ІСРА), які пачаў сваю працу ў ліпені 2023 году на базе Агенцтва ЭЗ у пытаньнях крымінальнай юстыцыі.
Форум