Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адхіліў пазоў расейскага палітыка Жырыноўскага да журналіста, які расказаў пра яго сэксуальныя дамаганьні


Журналіст Рэнат Даўлетгільдзееў і расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі
Журналіст Рэнат Даўлетгільдзееў і расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі

Астанкінскі раённы суд у Маскве адхіліў пазоў Ўладзіміра Жырыноўскага да журналіста Рэната Даўлетгільдзеева, які расказаў пра сэксуальныя дамаганьні палітыка.

Таксама быў адхілены пазоў да тэлеканала «Дождь», у эфіры якога прагучала гэтая гісторыя. Пра гэта паведаміў юрыст Даўлетгільдзеева Дзьмітрый Пашынскі.

Шматгадовы лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Жырыноўскі патрабаваў з журналіста і тэлеканала па 10 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за 130 тысяч даляраў) у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.

Уладзімір Жырыноўскі падаў пазоў супраць Рэната Даўлетгільдзеева і тэлеканала «Дождь» у лістападзе 2021 году. У 2018 годзе Даўлетгільдзееў расказаў, што Жырыноўскі дамагаўся яго пасьля фіналу конкурсу «Міс Расея» ў 2006 годзе падчас невялікага інтэрвію. Таксама, паводле журналіста, памочнікі дэпутата спрабавалі вывезьці яго ў «карпаратыўную саўну ЛДПР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG