З панядзелка чакаецца ўвядзеньне санкцый ЗША і Эўрапейскага зьвязу супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненьне да крызісу ва Ўкраіне, а таксама супраць людзей і кампаній, блізкіх да Крамля. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі.
У апублікаванай сёньня заяве «Вялікай сямёркі» гаворыцца аб гатоўнасьці ўсіх краін групы тэрмінова прыняць новыя санкцыі супраць Расеі, каб забясьпечыць умовы для правядзеньня ва Ўкраіне прэзыдэнцкіх выбараў у канцы наступнага месяца.
Паводле крыніц газэты The Wall Street Journal, прынцыповая дамоўленасьць аб увядзеньні санкцый была дасягнутая ў пятніцу падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнта ЗША з кіраўнікамі некалькіх эўрапейскі краін. Агенцтва Reuters перадае, што ў эўрапейскі сьпіс уключаныя пятнаццаць расейскіх грамадзянаў, уцягнутых у акцыі па расколу Ўкраіны. У сьпіс ЗША нібыта ўнесеныя асобы і фірмы, блізкія да Ўладзіміра Пуціна.
Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, у ЗША і эўрапейскіх краін усё яшчэ застаюцца разыходжаньні адносна ўвядзеньня жорсткіх санкцый супраць некаторых галін расейскай эканомікі і расейскіх прадпрымальнікаў, якія ня маюць непасрэднага дачыненьня да расколу Ўкраіны. Тым ня менш, ЗША і Эўрапейскі Зьвяз разглядаюць забарону на імпарт расейскай нафты, газу, дыямэнтаў і ўгнаеньняў у выпадку нарошчваньня расейскага ўмяшаньня ў справы Ўкраіны.