Вячаслаў Кулік. Менск Сёньня ў Шклове пачаўся суд над актывістам партыі БНФ Аляксандарам Фёдаравым. Яго вінавацяць у парушэньні працэдуры выплаты заробку. Да арышту 14 чэрвеня гэтага году спадар Фёдараў працаваў майстрам на дзьвюх кацельнях у Шклове і нібыта тады выплачваў заробак падстаўным асобам.
У жніўні пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.
22 кастрычніка Аляксандару Фёдараву споўнілася 50 гадоў.
Аляксандар Фёдараў – актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі на загад пракурора, але тады хутка вызвалілі.
Падрабязнасьці пра суд над Аляксандарам Васільевым – пазьней у эфіры і на інтэрнэт-сайце Радыё Свабода.
Вінцук Вячорка: "У Шклове – палітычная зачыстка!", 15.06.2007 У Шклове затрыманы кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, 14.06.2007