Радыё Свабода 9 жанчын-журналістак загінула ў сьвеце ў мінулым годзе. Гэтую лічбу падае міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”. Журналісткі ўсё часьцей робяцца ахвярамі забойстваў, іх арыштоўваюць і запалохваюць, – канстатуе арганізацыя.
Найбольш небясьпечнымі для працы журналістак застаюцца краіны Блізкага Ўсходу і Цэнтральнай Азіі. У турмах за сваю дзейнасьць у СМІ цяпер знаходзіцца 7 журналістак (у прыватнасьці, у Шры-Ланцы, Эрытрэі, Этыёпіі, Узьбекістане, Іраку і Руандзе).
Асобным радком аўтары дасьледаваньня згадваюць праваабаронцу і журналістку з расейскай “Новой газеты” Ганну Паліткоўскую, застрэленую ў пад’ездзе ўласнага дому ўвосень 2006 году.
2006 год стаў самым складаным для жанчын, якія працуюць журналістамі на постсавецкай прасторы. Так, у верасьні ў туркмэнскай турме памерла Агульсапар Мурадава, карэспандэнтка Радыё Свабода, арыштаваная ў чэрвені пасьля сэрыі крытычных рэпартажаў і ўдзелу ў здымках дакумэнтальнага фільма аб Туркмэністане.
У суседнім Узбэкістане праваабаронца і журналістка Уміда Ніязава з канца студзеня знаходзіцца за кратамі. Ёй пагражае тэрмін ад 5 да 10 гадоў за распаўсюджваньне інфармацыі аб колькасьці ахвяраў расстрэлу мітынгу апазыцыі ў Андыжане.
У сувязі зь Міжнародным жаночым днём арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” вітае “адвагу жанчын, якія змагаюцца за свабоду слова і прэсы” ў Тунісе, Туркмэністане, Казахстане, Беларусі і Ярданіі.