Яго прызналі вінаватым па артыкуле пра так званую непажаданую арганізацыю, піша Расейская служба Радыё Свабода. Расейская пракуратура патрабавала максымальнага пакараньня — шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
Мельканьянц знаходзіцца у сьледчым ізалятары са жніўня 2023 года. Такім чынам, яму засталося правесьці за кратамі крыху больш за два гады (у Расеі час у сьледчым ізалятары разьлічваецца па формуле: адзін дзень за паўтара).
Каля 70 чалавек прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Мельканянца, адзначае расейскае незалежнае выданьне «Медиазона».
Рух «Голас» уваходзіў у склад Эўрапейскай сеткі арганізацый па назіраньні за выбарамі (ENEMO). Гэтая арганізацыя была прызнана «непажаданай» у Расеі ў 2021 годзе.
Рух «Голас» быў уключаны ў расейскі рэестар так званых замежных агентаў, але расейскія ўлады не абвясьцілі пра забарону яго дзейнасьці.
Абарона ў спрэчках на судзе заявіла пра невінаватасьць Мельканянца, зноў падкрэсьліўшы, што ліквідаваная асацыяцыя і рух «Голас» — гэта дзьве розныя арганізацыі.
Пра гэта Мельканьянц заявіў у сваім апошнім слове, адзначыўшы, што яго судзяць па сутнасьці за тое, што ён працаваў экспэртам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі (сьледзтва прызнала гэта ўмяшаньнем «непажаданай» арганізацыі ў палітыку).
Адвакаты Мельканянца патрабавалі выклікаць на допыт кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Элу Памфілаву, але судзьдзя пагадзілася толькі выпісаць позву на яе імя. Памфілава ў суд не прыйшла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі завочна арыштавалі судзьдзю з Гаагі, які выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава