Днямі Сьвятлана Курс, якая вядомая чытачам сваімі кнігамі «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?» пад псэўданімам Ева Вежнавец, аб’явіла, што ў яе знайшлі цяжкую хваробу — рак яечніка ў позьняй стадыі.
13 траўня 53-гадовая пісьменьніца Сьвятлана Курс напісала, што ёсьць шанец на лячэньне і працяг жыцьця, бо іншыя органы здаровыя. Яе чакае хіміятэрапія, аналізы, працэдуры, апэрацыя., гэта патрабуе сродкаў, якіх у яе няма, і яна зьвярнулася за падтрымкай.
Збор на 10 тысяч эўра быў закрытыза адзін дзень.
Для Сьвятланы курс на раніцу 14 траўня сабралі каля 12 тысяч эўра.
Сьвятлана Курс (Ева Вежнавец) пражывае ў Варшаве. Ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця 2021 года за аповесьць «Па што ідзеш, воўча?»