Пэтыцыю за вызваленьне палітвязьняў падпісала былая міністарка аховы здароўя Драбышэўская

Надпіс на сьцяне са словамі падзякі дактарам

У пэтыцыі, пад якой падпісаліся ўжо больш як 4.5 тысячы мэдыкаў, яны патрабуюць:

  • Вызваленьня палітвязьняў
  • Правядзеньня новых выбараў
  • Спыненьня гвалту
  • Аднаўленьня на працоўных месцах і ў навучальных установах усіх звольненых ці адлічаных па палітычных матывах.

Да пэтыцыі далучылася былая міністарка аховы здароўя РБ, дэпутатка ВС 12 скліканьня Інэса Драбышэўская.

Супраць фальсыфікацыяў Інэса Драбышэўская выступала яшчэ ў часы свайго дэпутацтва. У кнізе «Дзевяноста другі» Сяргей Навумчык прыводзіць выступ са стэнаграмы пасяджньня Вярхоўнага Савету, дзе Драбышэўская абураецца падтасоўкай кворуму пры рэгістрацыі дэпутатаў на сэсіі.

Драбышэўская: «Паважаныя народныя дэпутаты! Я пратэстую супраць фальсыфікацыі... Не апазыцыя, а, па-мойму, сакратарыят уздымаў пытаньне аб тым, што ў нас у залі не было кворуму, і давайце будзем усё-ткі праўдзівымі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кар’ера Ярмошынай пачалася з фальсыфікацыі