Міністар замежных справаў Амана заявіў, што прыйшоў час прызнаць Ізраіль у якасьці габрэйскай дзяржавы. Гэта заява была зроблена праз дзень пасьля неабвешчанага візыту Біньяміна Нэтаньягу ў султанат Арабійскага паўвострава.
Юсуф бін Алава бін Абдула агучыў пазыцыю свайго ўрада ў дачыненьні да Ізраіля ў суботу.
«Ізраіль зьяўляецца дзяржавай, існуючым у рэгіёне, і мы ўсё гэта разумеем... Магчыма, прыйшоў час ставіцца да Ізраілю таксама, як да іншых дзяржаў рэгіёну, каб ён нёс такія ж абавязацельствы», — сказаў бін Алава падчас нарады па бясьпецы, якая праходзіла ў Бахрэйне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ізраілю: Усё нагадвае сытуацыю напярэдадні Другой сусьветнай вайныСустрэча прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу з султанам Амана Кабусам бэн Саідам адбылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў, што зьяўляецца магчымым паказчыкам больш шчыльных сувязяў паміж дзьвюма краінамі.
Пра сустрэчу лідэраў Ізраіля і Амана было абвешчана толькі пасьля таго, як Нэтаньягу вярнуўся дадому. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Ізраіля ў інтэрвію газэце New York Times, Нэтаньягу і Кабус сустрэліся пасьля чатырох месяцаў папярэдніх перамоваў.
Аман доўгі час пазыцыянаваў сябе як нэўтральны бок у многіх канфліктах, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе. Ізраіль падтрымлівае афіцыйныя дыпляматычныя адносіны з дзьвюма арабскімі краінамі ў рэгіёне: Эгіптам і Ярданіяй. Візыт Нэтаньягу першы пасьля таго, як прэмʼер-міністар Ізраіля Шымон Перэс наведаў Аман у 1996 годзе і зьяўляецца прыкметай таго, што Аман успрымае Ізраіль як раўнапраўнага партнэра.