У БЕЛАРУСІ РАСЬЦЕ КОЛЬКАСЦЬ БЕСПРАЦОЎНЫХ

Валер Каліноўскі, Менск

Сёлета толькі ў Менску было звольнена ў сувязі з рэарганізацыяй вытворчасьці каля 2,5 тысячы чалавек, што ў тры разы болей, чым за такі ж пэрыяд мінулага году. Разам з тым за год на траціну зьменшылася колькасьць вакансіяў, скарацілася і колькасьць наймальнікаў, якія гатовыя супрацоўнічаць са службай занятасьці, таму і працаўладкаваць беспрацоўных усё цяжэй, — зазначыў намесьнік дырэктара Менскага цэнтру занятасьці насельніцтва Чэслаў Роўба.

Пры гэтым у службу занятасьці зьвяртаюцца далёка ня ўсе, хто ня мае працы, паколькі сярэднямесячная дапамога беспрацоўным складае ўсяго 22 тысячы рублёў.