Працягваем апытаньне Свабоды. Каго бачаць у шэрагу самых годных асобаў 2012 году іншыя вядомыя беларусы?
Апытаныя цягам папярэдняга тыдня вядомыя ў Беларусі асобы ў якасьці годных званьня «чалавека году» пералічвалі прадстаўнікоў самых розных сфэраў: гэта палітвязьні Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Алесь Бяляцкі, бізнэсовец Аркадзь Допкін, журналістка Сьвятлана Калінкіна, музыка Сяргей Міхалок, культуроляг Тацьцяна Матафонава, футбольны трэнэр Віктар Ганчарэнка і г.д. У гэтым шэрагу і тыя, хто дачасна адышоў з жыцьця — мастак Сяргей Цімохаў і лекар Генадзь Мураўёў.
Хто яшчэ варты быць «Чалавека году»? Свой варыянт агучвае кіраўнік Беларускага калегіюму, філёзаф Алесь Анціпенка:
Калі крыху падрабязьней, то, думаю, праз тую справу, якую распачалі супраць Валеркі Булгакава, сталася відавочным, што гэты чалавек надзвычай шмат зрабіў у галіне кнігавыданьня ды падрыхтоўкі самых розных тэкстаў — найперш, перакладных. Што тычыцца Міколы Статкевіча, то гэты чалавек, безумоўна, перадусім уражвае сваёй мужнасьцю і стойкасьцю. Нарэшце, калі гаварыць пра Віктара Ганчарэнку, то гэта, без перабольшаньня, адна з галоўных сэнсацый у эўрапейскім футболе. Я маю на ўвазе сёлетнія перамогі ў Лізе чэмпіёнаў над нямецкай „Баварыяй“ і французскім „Лілем“ і заваяванае права выступаць па вясьне ў Лізе Эўропы».
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч сам быў адзначаны сярод вартых называцца чалавекам году — найперш, за праяўленую безкампраміснасьць у супраціве сыстэме. А каго ён сам лічыць найбольш годным такога званьня?
Што тычыцца падзеі году, то галоўным паказьнікам для мяне стала тое, што Юрый Зісер ня можа адэкватна весьці дыскусіі, таму баніць сваіх апанэнтаў. Гэта падзея ў ІТ-сфэры. То бок, чалавек, які нібыта дэкляруе адкрытасьць інтэрнэт-прасторы і г.д., на справе дэманструе зусім іншае. Падзея хоць і лякальная, але вельмі шмат значыць для таго, каб зразумець, як у нас выбудаваныя нашы эліты, што яны гавораць і што насамрэч робяць. Усё астатняе — зьяўленьне „дрэваапрацоўчых войскаў“ і г.д. — гэта праявы збольшага дурасьці. А вось тут вельмі паказальная тонкасьць, якая падае іншы бок „адкрытасьці“, на якой спрабуюць зарабляць грошы і, разам з тым, паказваюць усю непрымальнасьць таго, што адбываецца навокал».
Папулярны бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч гэтаксама згадвае пра «швэдзкі дэсант», але ў іншым кантэксьце: што і каго ў выніку дзёрзкага ўчынку швэдаў Беларусь страціла? Сапраўднай стратай году, на яго думку, можна лічыць фактычнае выгнаньне амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана:
Нешта падобнае і тут. Я ня ведаю, ці гэта чыясьці падстава, ці нешта іншае. Але мне вельмі шкада Стэфана. Таму што ён, яшчэ раз паўтару, вельмі многа рабіў дзеля ўмацаваньня сувязяў паміж Беларусьсю і Швэцыяй, і многае яшчэ мог бы зрабіць. І тое, што яго няма зараз, — ну, паглядзіце, шэранька ўсё неяк. Па-сутнасьці, усё стала так, як належыць быць. А ўсё з-за таго, што многія нашы людзі любяць заграбаць жар чужымі рукамі. Мне проста шчыра шкада, што Стэфана ў нас больш няма. Гэта страта году, самая вялікая, канечне, страта. Непрыемнае здарэньне і страта году».
Хто яшчэ варты быць «Чалавека году»? Свой варыянт агучвае кіраўнік Беларускага калегіюму, філёзаф Алесь Анціпенка:
Алесь Анціпенка
«Тры прозьвішчы адразу прыйшлі ў галаву. Як на маё разуменьне, дык самыя годныя людзі 2012 году — гэта рэдактар часопісу „Arche“ Валерка Булгакаў, палітык і вязень Мікола Статкевіч, а таксама галоўны трэнэр футбольнай каманды БАТЭ Віктар Ганчарэнка.Калі крыху падрабязьней, то, думаю, праз тую справу, якую распачалі супраць Валеркі Булгакава, сталася відавочным, што гэты чалавек надзвычай шмат зрабіў у галіне кнігавыданьня ды падрыхтоўкі самых розных тэкстаў — найперш, перакладных. Што тычыцца Міколы Статкевіча, то гэты чалавек, безумоўна, перадусім уражвае сваёй мужнасьцю і стойкасьцю. Нарэшце, калі гаварыць пра Віктара Ганчарэнку, то гэта, без перабольшаньня, адна з галоўных сэнсацый у эўрапейскім футболе. Я маю на ўвазе сёлетнія перамогі ў Лізе чэмпіёнаў над нямецкай „Баварыяй“ і французскім „Лілем“ і заваяванае права выступаць па вясьне ў Лізе Эўропы».
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч сам быў адзначаны сярод вартых называцца чалавекам году — найперш, за праяўленую безкампраміснасьць у супраціве сыстэме. А каго ён сам лічыць найбольш годным такога званьня?
Яўген Ліпковіч
«Часопіс „Time“ калісьці зрабіў „Чалавекам году“ кампутар, вынесшы яго на вокладку. Быў такі прэцэдэнт. Для мяне „Чалавекам году“ ў беларускай сытуацыі — гэта абагулены вобраз плюшавага швэдзкага мядзьведзя, гэта калі браць па той жа аналёгіі з часопісам „Time “. Звычайна „Чалавекам году“ абіраюць асобу, якая зьдзейсьніла нейкі прарыў, нейкі ўчынак. Дык вось плюшавы швэдзкі мядзьведзь учыніў прарыў нашай нібыта „непрабівальнай“ супрацьпаветранай абароны. Ён зьдзейсьніў прарыў і паказаў, што намі кіруюць зусім не багі, а людзі. І нават не зусім разумныя. То бок, асабіста для мяне „Чалавек году“ — ён вось такі.Што тычыцца падзеі году, то галоўным паказьнікам для мяне стала тое, што Юрый Зісер ня можа адэкватна весьці дыскусіі, таму баніць сваіх апанэнтаў. Гэта падзея ў ІТ-сфэры. То бок, чалавек, які нібыта дэкляруе адкрытасьць інтэрнэт-прасторы і г.д., на справе дэманструе зусім іншае. Падзея хоць і лякальная, але вельмі шмат значыць для таго, каб зразумець, як у нас выбудаваныя нашы эліты, што яны гавораць і што насамрэч робяць. Усё астатняе — зьяўленьне „дрэваапрацоўчых войскаў“ і г.д. — гэта праявы збольшага дурасьці. А вось тут вельмі паказальная тонкасьць, якая падае іншы бок „адкрытасьці“, на якой спрабуюць зарабляць грошы і, разам з тым, паказваюць усю непрымальнасьць таго, што адбываецца навокал».
Папулярны бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч гэтаксама згадвае пра «швэдзкі дэсант», але ў іншым кантэксьце: што і каго ў выніку дзёрзкага ўчынку швэдаў Беларусь страціла? Сапраўднай стратай году, на яго думку, можна лічыць фактычнае выгнаньне амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана:
Віктар Шалкевіч
«Для мяне падзеяй усё ж не сам швэдзкі дэсант, а тое, што ў выніку мы страцілі Стэфана Эрыксана. Вось гэта насамрэч самая непрыемная падзея, бо Эрыксан сапраўды быў вельмі адметнай фігурай на дыпляматычным небасхіле. Стэфан вельмі шмат рабіў для Беларусі, у яго была вялікая колькасьць праектаў. Ён быў вельмі па-добраму настроеным да Беларусі чалавекам. Прычым, абсалютна да ўсіх быў настроены па-добраму. І тое, што мы яго згубілі ў выніку, як вам сказаць... Ведаеце, нашы людзі вельмі хітрыя, яны ўвесь час жывуць у часах Каліноўскага, калі паны былі адукаваныя, а халопы былі дурныя, і вось паны павінны былі за халопаў галовы складаць.Нешта падобнае і тут. Я ня ведаю, ці гэта чыясьці падстава, ці нешта іншае. Але мне вельмі шкада Стэфана. Таму што ён, яшчэ раз паўтару, вельмі многа рабіў дзеля ўмацаваньня сувязяў паміж Беларусьсю і Швэцыяй, і многае яшчэ мог бы зрабіць. І тое, што яго няма зараз, — ну, паглядзіце, шэранька ўсё неяк. Па-сутнасьці, усё стала так, як належыць быць. А ўсё з-за таго, што многія нашы людзі любяць заграбаць жар чужымі рукамі. Мне проста шчыра шкада, што Стэфана ў нас больш няма. Гэта страта году, самая вялікая, канечне, страта. Непрыемнае здарэньне і страта году».