Транспартная пракуратура апытала аўтара відэа ў начным мэтро

Менская транспартная пракуратура апытала Антона Піева, аўтара начных здымак 29 траўня ў менскім мэтрапалітэне.

Піеў паведаміў БелаПАНу, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ня маюць да яго прэтэнзій ў сувязі з наведваньнем мэтро ў начны час, пасьля закрыцьця.

Ад падрабязных камэнтароў з нагоды праверкі, што праводзіць пракуратура, спадар Піеў пакуль устрымліваецца.